Як служыў жа ж я ў пана Ды на перша лецейка-лета, Ой… Заслужыў жа ж я ў пана Курачку за гэта. Тая кура-шчабятура Па падворку ходзіць i ходзіць, Эээй… Куранятак за сабою водзіць.
Як служыў жа ж я ў пана Ды на друга лецейка-лета, Ой… Ой… Заслужыў жа ж я ў пана Качачку за гэта. Тая кача дробна скача, Тая кура-шчабятура Па падворку ходзіць i ходзіць, Эй! Эй! Куранятак за сабою водзіць.
Як служыў жа ж я ў пана Ды на трэцяе лецейка-лета, Ой… Ой… Заслужыў жа ж я ў пана Гусачку за гэта. Тая гуся-сюся-сюся, Тая кача дробна скача, Тая кура-шчабятура Па падворку ходзіць i ходзіць, Эй! Эй! Куранятак за сабою водзіць.
Як служыў жа ж я ў пана Ды на чварта лецейка-лета, Ой… Ой… Заслужыў жа ж я ў пана iндыка за гэта. А той iндык-дык-дык-дык-дык, Тая гуся-сюся-сюся, Тая кача дробна скача, Тая кура-шчабятура Па падворку ходзіць i ходзіць, Эй! Эй! Куранятак за сабою водзіць.
Як служыў жа ж я ў пана Ды на пята лецейка-лета, Ой… Ой… Заслужыў жа ж я ў пана Барана за гэта. А той баран крутарогi Паламаў паненкам ногi, А той iндык-дык-дык-дык-дык, Тая гуся-сюся-сюся, Тая кача дробна скача, Тая кура-шчабятура Па падворку ходзіць i ходзіць, Эй! Эй! Куранятак за сабою водзіць.
Як служыў жа ж я ў пана Ды на шоста лецейка-лета, Ой… Ой… Заслужыў жа ж я ў пана Целеша за гэта. А той целя хвостам меле, А той баран крутарогi Паламаў паненкам ногi, А той iндык-дык-дык-дык-дык, Тая гуся-сюся-сюся, Тая кача дробна скача, Тая кура-шчабятура Па падворку ходзіць i ходзіць, Эй! Эй! Куранятак за сабою водзіць.
Як служыў жа ж я ў пана Ды на сёма лецейка-лета, Ой… Ой… Заслужыў жа ж я ў пана Дзеўчыну за гэта. Тая дзеўка напілася, Упала зь печы, забiлася, А той целя хвостам меле, А той баран крутарогi Паламаў паненкам ногi, А той iндык-дык-дык-дык-дык, Тая гуся-сюся-сюся, Тая кача дробна скача, Тая кура-шчабятура Па падворку ходзіць i ходзіць, Эй! Эй! Куранятак за сабою водзіць.
Эй! Служыў я ў пана Эй! Эй! Эй-эй-эй! Эй! Служыў я ў пана Эй! Эй! Эй-эй-эй!
Кура-шчабятура. Беларуская песня)) Кура-шчабятура. Беларуская ... Крамбамбуля - Кура-шчабятура @ Млын 25.08.2013 (Дудутки) / Krambambulia ...
Беларуская народная песня "Кура шчабятура" Беларуская народная песня "Кура шчабятура" ... Крамбамбуля - Кура- шчабятура @ Млын 25.08.2013 (Дудутки) / Krambambulia ...
беларускія прымаўкі і прыказкі Аповесць мінулых гадоў частка 1 - Duration: 6:13. Zyve Belarus 4,956 views ... Zyve Belarus 4,297 views. 7:23 ...