Вечар настаў, і час выбіраць напоі, Шпаркай хадой я кірую да клюбу, Клаўстрафобія не дае мне спакою, Сёньня ўначы замаўляць больш нічога ня буду.
Вецер у полі зусім абтрапаў куст каліны, Месяц у небе падміргвае шэрым аблокам, Кожны, хто верыць, застаўся ў гэтай краіне, А той, хто ня верыць, той ...той зусім не танцуе.
Маё дзяўчо, хадзі сюды, Каб болей не было бяды, Цябе я півам пачастую! Мы будзем разам бавіць час, Усе забудуцца пра нас, Распавядзе жыцьцё як сьвет гісторыю старую...
Вечар мінае, і ноч наступае на пяткі, Белыя цені, як коткі, крадуцца знадворку, Таксі каля клюбу - дзяўчынка зьбіраецца спаткі, Я затэлефаную табе заўтрашнім надвячоркам.
Маё дзяўчо, хадзі сюды, Каб болей не было бяды, Цябе я півам пачастую! Мы будзем разам бавіць час, Усе забудуцца пра нас, Распавядзе жыцьцё як сьвет гісторыю старую...