Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Крамбамбуля - Макароны (Італія) | Текст песни

Я жабрак, мне бракуе грошай,
Сьплю на бруку я, а ня ў ложку.
Я жабрак, мне бракуе грошай,
Сьплю на бруку я, а ня ў ложку.
Вам гатовы сьпяваць шматкротна
Я за чарку i макароны.
Вам гатовы сьпяваць шматкротна
Я за чарку i макароны.

Пульчынэла ня прагнуў славы
Ды ад голаду падаў з лавы.
Пульчынэла ня прагнуў славы
Ды ад голаду падаў з лавы.
Падзяліўся б жонкай роднай
Ён за чарку і макароны.
Падзяліўся б жонкай роднай
Ён за чарку і макароны.

Жыў кароль на зямлі халоднай,
Дзе прынята хадзіць галодным.
Жыў кароль на зямлі халоднай,
Дзе прынята хадзіць галодным.
Быў гатовы аддаць карону
Ён за чарку і макароны.
Быў гатовы аддаць карону
Ён за чарку і макароны.

Тарантэлу вам прасьпявалі,
Пару талераў атрымалі.
Тарантэлу вам прасьпявалі,
Пару талераў атрымалі.
Іх патрацім без забабонаў
Мы на чарку і макароны.
Іх патрацім без забабонаў
Мы на чарку і макароны.

Ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла!
Ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла!
Ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла!
Ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла!

Крамбамбуля еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1