Што за лёс у хлапчука, я ня думаў, не чакаў, Толькі сэрца мне разьбіла прадсядацеля дачка. З прадсядацельскай дачкой меў шпацыр я над ракой, "Прыхадзі... - яна сказала, -Каб не засек папаша мой"
Мама не журыся, я маюся як сьлед, Бо мець заўжды карысна кастэт і пісталет. Мама не хвалюйся, да сэрца не бяры, Мяне не ўпалююць чырвоныя тхары.
Што за жах і што за страх, быццам не было падстаў, Толькі сэрца мне разбіла камісарава сястра. З камісаравай сястрой меў шпацыр я пад гарой, Мне яна шаптала горача: "Уся гару я, дарагой..."
Мама не журыся, я маюся як сьлед, Бо мець заўжды карысна кастэт і пісталет. Мама не хвалюйся, да сэрца не бяры, Мяне не ўпалююць чырвоныя тхары.
Што за лёс у хлапчука, я ня думаў, не чакаў, Толькі сэрца мне разьбіла жонка шэфа ГубЧэКа.
Мама не журыся, я маюся як сьлед, Бо мець заўжды карысна кастэт і пісталет. Мама не хвалюйся, да сэрца не бяры, Мяне не ўпалююць чырвоныя тхары.
Мама не журыся, я маюся як сьлед, Бо мець заўжды карысна кастэт і пісталет. Мама не хвалюйся, да сэрца не бяры, Чакаюць мяне ў лесе найлепшыя сябры.