У Франкенштэйна запытаў яго сын: "ХэлОўін" правільна альбо "ХэлаўIн?" Усё прасіў: "Ну адкажы, Франкенштэйн!" А Франкенштэйн яму сказаў: "Nicht verstehn". У Фрэддзі Кругера гулялі сябры, Вастрылі рашпілем свае кіпцюры І ўсё пытаўся ў Фрэда сябар адзін: "ХэлОўін" правільна альбо "ХэлаўIн?"
Сустракайце ў госьці Чарапы ды косьці!
Жыў у паўночным краі дзядзька Гамлет, Знайшоў шкілета ён і гутарыў з ім. І ўсё прасіў яго: "Скажы мне, шкілет, "ХэлОўін" правільна альбо "ХэлаўIн?"
Сустракайце ў госьці Чарапы ды косьці!
Наш сьпеў кашмарны, нібы ранішні гімн, Адны нячысьцікі пачварныя ў ім. Чаму з іх толькі не сказаў ні адзін: "ХэлОўін" правільна альбо "ХэлаўIн?"
Сустракайце ў госьці Чарапы ды косьці! _________________________________________