І дома, і на працы ў нас адны паўстанцы, Усе будуць намагацца дзяржаву надурыць, Ціхенька так змагацца, а ўверачы на танцы, Бо хочацца паўстанцу ўвесь танцпляц скарыць.
Сэрца паўстанца б'ецца ў рытме танца, Хочацца паўстанцу танцы распрыгоніцца, Сэрца паўстанца адчувае шанцы, Шанцы на танцпляцы шмат з кім пазнаёміцца.
Гэй дзяўчынка, што гэта за ўчынак? Ты хутчэй давай мне згоды, Дзеля нашае свабоды, Ты глядзі мне ў вочы млява, Ты мяне ўсяго турбуеш, Пагаджайся жа хутчэй, Бо на заўтра потым, чуешь? Проста адкажы мне "так", Я жаўнер, а не мастак. І няма ўжо болей моцы, І няма ўжо болей часу, Ты хутчэй канчай ламацца, Будзем потым цалавацца.
Сэрца паўстанца б'ецца ў рытме танца, Трэба ж паўстанцу танцы распрыгоніцца, Сэрца паўстанца адчувае шанцы, Шанцы на танцпляцы шмат з кім пазнаёміцца.
Хто млявы, а хто жвавы, Але дурыць дзяржаву для нас святая справа, Свяцей ад іншых справаў, А ўверачы, па працы, прыемна для паўстанца, Туды накіравацца, дзе ўвесь танцпляц паўстаў.
Сэрца паўстанца б'ецца ў рытме танца, Хочацца паўстанцу танцы распрыгоніцца, Сэрца паўстанца адчувае шанцы, Шанцы на танцпляцы шмат з кім пазнаёміцца.(x2)