Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Крамбамбуля - Сэрцу нельга загадаць | Текст песни

Часам чуеш: «Зараз цяжкi час.
Трэба быць разумным, сэрца не ўключаць.»
Востры розум уратуе нас,
Толькi мне нiдзе ня дзецца
Ад няўрымсьлiвага сэрца.

Сэрцу нельга загадаць.
Я магу параду даць:
Да сэрца варта прыслухоўвацца,
Бо ў розным рытме б'ецца,
Бы гаворыць нешта сэрца.

Сэрцу нельга загадаць
І прадбачыць загадзя,
Ёсьць рацыя дакладна ў гэтых словах,
Сэрцу нельга загадаць.

Часам кажуць: «Зараз цяжкi час.
З гэтаю дзяўчынай не складзецца ў вас,
Ёй патрэбны залаты палац.»
Толькі сэрца мне грукоча:
«Будзе так, як ты захочаш.»

Сэрцу нельга загадаць.
Я магу параду даць:
Да сэрца варта прыслухоўвацца,
Бо ў розным рытме б'ецца,
Бы гаворыць нешта сэрца.

Сэрцу нельга загадаць
І прадбачыць загадзя,
Ёсьць рацыя дакладна ў гэтых словах,
Сэрцу нельга загадаць.

Часам чуеш сотні розных фраз,
Мне рабiць ня варта іхні пераказ.
Мушу толькi я заклiкаць вас:
Вы таму заўсёды верце,
Што падказвае вам сэрца.

Сэрцу нельга загадаць.
Я магу параду даць:
Да сэрца варта прыслухоўвацца,
Бо ў розным рытме б'ецца,
Бы гаворыць нешта сэрца.

Сэрцу нельга загадаць
І прадбачыць загадзя,
Ёсьць рацыя дакладна ў гэтых словах,
Сэрцу нельга загадаць.

Сэрцу нельга загадаць.
Сэрцу нельга загадаць.

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2
Популярное сейчас
Видео
Нет видео
-