Грайце ж вы гучней, музыкі, Вытрасайце з нас душу! Вогнішча палае зырка, Не заліць яго дажджу. Сёньня ў нашай хаце сьвята. Наша хата — лес густы. Для чужых мы ўсе вар’яты, Для сваіх мы ўсе браты.
Ой, зайграйце ж вы, музыкі! Ой, зайграйце — гоп-ца-ца! Уначы ў гушчарах дзікіх Будзем разьнявольвацца. Будзем танчыць вальс і польку, Выпіваць і падпяваць, А як сонца ўзыйде, зноўку Пойдзем разам ваяваць.
То ня дудка гучыць, не жалейка, То вінтоўка мая, трохлінейка.
Танчыць, танчыць лес кашлаты, Танчыць елка з хваіной, Танчаць хлопцы і дзяўчаты, Танчу я і ты са мной. Не спыняйцеся, музыкі, Не сьціхайце да відна! А як толькі сонца ўзыйдзе, Зноў чакае нас вайна.
То ня дудка гучыць, не жалейка, То вінтоўка мая, трохлінейка.
Крамбамбуля - То ня дудка (прэм'ера на tuzin.fm) (0)
Видео
Крамбамбуля - То ня дудка (official lyric video) "То ня дудка" – першы апублікаваны трэк з развітальнага альбома " Крамбамбулі" "Чырвоны штраль", канцэртная прэзентацыя...
Крамбамбуля То ня дудка Крамбамбуля То ня дудка ... Published on Sep 30, 2015 ... Крамбамбуля - Партызанская на #ЄвроМайдан ...