Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Крамбамбуля - Усходняя ноч | Текст песни

Гэтая ноч, усходняя, цёмная,
Нібы віно чырвонае моцнае.
Водар і смак яе
Поўніць грудзі твае.

Гэтая ноч цьмяная, ядвабная,
Нібы дзяўчына тая смуглявая.
Водар і смак яе
Помняць вусны твае.

Гэтая ноч пахкім водарам поўніцца,
Дзеўчына-ноч, як хмяльное віно.
Жонка твая ці твая палюбоўніца,
Ў водары п’яным табе ўсё адно.

Гэтая ноч такая прыўкрасная,
Нібы дзяўчына палкая, жарсная.
Дотык вуснаў яе
Помняць вусны твае.

Гэта віно чырвонае моцнае,
Нібыта ноч усходняя, цёмная.
Выпіваеш віно
І зьнікаеш у ноч.

Гэтая ноч пахкім водарам поўніцца,
Дзеўчына-ноч, як хмяльное віно.
Жонка твая ці твая палюбоўніца,
Ў водары п’яным табе ўсё адно.

Гэтая ноч пахкім водарам поўніцца,
Дзеўчына-ноч, як хмяльное віно.
Жонка твая ці твая палюбоўніца,
Ў водары п’яным табе ўсё адно.

Другие названия этого текста
  • Крамбамбуля - Усходняя ноч (0)
  • Крамбамбуля - Усходняя ноч (2002) (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Популярное сейчас
Видео
Нет видео
-