Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Крамбамбуля - Хай будзе дзень! (беларус.) | Текст песни

У нашым краі няма цяпла ў крыві.
Зьнiк сёньняшні дзень, ёсьць толькі "да" цi "пасьля".
Мы глядзім ў вакно, каб позiрк сонца злавіць.
На нас ў адказ глядзіць сівая зямля.

Тут не бывае цяплей.
Але...
Далей!

Хай будзе дзень!
Хай жыве вясна!
Хай упадзе
Змрок-сьцяна.

Хай будзе дзень!
Хай жыве вясна!
Хай упадзе
Змрок-сьцяна.
Будзе дзень!

Ад холаду ночы нас ратуе віно.
Ацяпляе здранцвелая сэрца яно.
П'ём за тое мы, што калісьці прыйдзе вясна,
І за тых, хто з намі, і за тых, хто без нас.

Тут не бывае цяплей.
Але...
Далей!

Хай будзе дзень!
Хай жыве вясна!
Хай упадзе
Змрок-сьцяна.

Хай будзе дзень!
Хай жыве вясна!
Хай упадзе
Змрок-сьцяна.
Будзе дзень!

За нашым вакном сьнягi ды ільды.
Мы пішам да сонца адчаю лісты.
Учора загубілі свой сёньняшні дзень,
Але ён знойдзецца заўтра, маем надзею.

Тут не бывае цяплей.
Але...
Далей!

Хай будзе дзень!
Хай жыве вясна!
Хай упадзе
Змрок-сьцяна.

Хай будзе дзень!
Хай жыве вясна!
Хай упадзе
Змрок-сьцяна.
Будзе дзень!

Прыйдзе дзень!
Прыйдзе дзень!
Прыйдзе дзень!

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Популярное сейчас
Видео
Нет видео
-