Цнатлiвая Панна да мора ідзе, Праводзіць рукою яна па вадзе. Згаснуў дзень, дождж iдзе, Промні золата ў вадзе, Але да сьвiтанку далёка.
Тым часам у мора, ў глыбiнi Чароўную песьню зайграў Вадзянік. Згаснуў дзень, дождж iдзе, Промні золата ў вадзе, Але да сьвiтанку далёка.
Пачула Цнатлiвая Панна дуду І ўскочыла проста ў зiхоткую ваду. Згаснуў дзень, дождж iдзе, Промні золата ў вадзе, Але да сьвiтанку далёка. Але да сьвiтанку далёка.
Расчэсвае косы яна свае, Марскую карону ўскладаюць на яе. Згаснуў дзень, дождж iдзе, Промні золата ў вадзе, Але да сьвiтанку далёка.
Дзе хвалі пяюць, дзе маўчаць пяскі Гатовы для Панны ўжо ложак марскi. Згаснуў дзень, дождж iдзе, Промні золата ў вадзе, Але да сьвiтанку далёка. Але да сьвiтанку далёка. Але да сьвiтанку далёка.