.. ў старой пітнай, карчме "Чырвоны штраль" Сустрэнецца паляк ..., габрэй, ліцьвін, маскаль. Сядзяць кантрабандысты, агенты, макляры І чоткамі жанглююць да позьняее пары.
Замовіў ....... ....... (сто грам), сказаў: "Падам", А не тутэйшы гіцаль сказаў: "Ах, мадам...", Але афіцыянт яго прылюдна адчытаў: "У нас тут профіль пітны, мадамы - раз у квартал."
Заўсёды ...! Заўсёды ...! Заўсёды ...! Заўсёды ....! Музыка ў карчме "Чырвоны штраль".
А я сяджу ў цянёчку, мяне ня бачна там, І слухаю што кажа савецкі капітан, Бо капітан Ягораў, як вып'е дзьвесьце грам, Сакрэты без прымусу распавядае сам.
Капітан Ягораў, чырвоны як дурак, Упэўнена гавора про іхні новы танк. Ён кажа: "Мы захопім усё на ўсёй зямлі." "Вам, можа, ўжо хопіць?" "Э, ...... ...... ....."
Заўсёды ...! Заўсёды ...! Заўсёды ...! Заўсёды ....! Музыка ў карчме "Чырвоны штраль".
Так капітан штоночы сваё працягваў шоў, Ды, вось бяда, аднойчы да дому не дайшоў, Бо не тутэйшы гіцаль ці іншы прайдзісьвет Адправіў капітана ў значна лепшы сьвет.
Ва ўстанове пітнай, карчме "Чырвоны штраль" Нікога не цікавіць высокая мараль. Хто з тостам, хто бяз тосту, а хто наогул сьпіць, Але за капітана ніхто ня будзе піць. Але за капітана ніхто ня будзе піць!