Я страляў у міліціянта, толькі куля ў бок пайшла. Як цяпер мне ў вочы глянуць людзям з нашага сяла?..
Міліціянт засланы з усходу адмыслова, Шчабеча ўсё па-свойму, па-нашаму ні слова. Ён любіць самагонку і тлусты пачастунак І дзеўчыну ў мясцовы цягае ў пастарунак.
Я страляў у міліціянта, толькі куля ў бок пайшла. Як цяпер мне ў вочы глянуць людзям з нашага сяла.
Вяскоўцам пагражае - раве, што ўсіх засудзіць, Старых не паважае, малых зусім ня любіць. Ён піша пратаколы аддана і зацята, Дай Бог камусьці трэба спыніць міліціянта.
Я страляў у міліціянта, толькі куля ў бок пайшла. Як цяпер мне ў вочы глянуць людзям з нашага сяла.
Балела так душа мне, ды Езус праўду бачыць, Бяз нашага ўмяшаньня ён вырашыў задачу. Пасьля пьяное ночы халодным ранкам золкім Загнуўся наш паночак ад кепскай самагонкі.
А я страляў у міліціянта, толькі куля ў бок пайшла. Як цяпер мне ў вочы глянуць людзям з нашага сяла?..