Калi раптам адчуеш камунальныя пахi I жыцьцё цябе возьме ў пятлю. Зразумееш тады, што тры чарапахi Па ранейшаму цягнуць Зямлю. Калi выйдзеш у горад, цi залезеш у горы, I з людзьмi ўсталюеш кантакт. Зразумееш тады, што i сёньня i ўчора Наша месца на трох кiтах.
Прыпеў: Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе. Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, ты не чакай. Не было Галелея i Боба Марлея, Не было Сальвадора Далi. Нi Ленiна, нi Ленана, нi Карла Лiнэя, А кiты, чарапахi былi. Прыпеў. Каб любiць Беларусь, нашу мiлую Маму, Трэба ў розных краях пабываць! Зразумееш тады - пад тваiмi нагамi Тры сланы нерухома стаяць.
Прыпеў: Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, сурпрызаў ня будзе. Гэй, ла-ла-ла-лай, нiхто не чакае, i ты не чакай!