На ўсходзе, дзе cьвет пачынае карагод,
Ды на захадзе з морам вялікім,
Ў раздрабненьня гадзіну адзіны народ
Пад Літвой яднаецца лікам.
Хай бушуе Дзвіна, вар'яцее Дняпро,
Ды навякі Масковія згіне.
Мы вітаем вас, о наш блізкі Смально,
О Цвер, што сястра нам паныне!
Мы пад сеньню балтыйскіх святых дубоў
Скажам забранным браццям аб воле,
Аб адзінай сям'е, што іх кліча дамоў
І аб шчасці ў літоўскім разлозе.
Хай жа вецер палошча наш сьцяг перамог,
Знак пераможны позіркі лашчаць.
Аб Вялікай Літвы, дзе шчасьця разлог,
Абуджаныя землі ўзалкаюць.
Cловы vk.com/blacksideb
Крывакрыж еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1