Арлінымі вачыма бачым бездань,
Каб там пабачыць мудрасці змяі,
Каб, калі раптам нам не стане песень,
Адным дыханнем запяяць змаглі.
Гудзе пяяння новага крыніца -
Не ёй, але запрудзе клічам згін.
Каб нарадзіцца, трэба навальніца.
Народзім з грудзяў першы новы гімн.
Не будзе нам вайны без перамогі,
Нам будзе перамогаю вайна.
Ад нашых рэк мы выйшлі на парогі,
Хай нас асвецяць Нёман і Дзвіна.
Раздзьмуйма прысак — крочыць новы ранак.
Наш крок — наперад, а не наўздагон.
Мы тыя, хто за дзедаўскі парадак.
Мы тыя, хто ў вадзе расклаў агонь.
Крывакрыж еще тексты
Другие названия этого текста
- Крывакрыж - З прошчы (0)
- Kryvakryž - З прошчы (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3