Касіў Ясь канюшыну, касіў Ясь канюшыну,
Касіў Ясь канюшыну, - паглядаў на дзяўчыну.
А дзяўчына жыта жала, а дзяўчына жыта жала,
А дзяўчына жыта жала, ды на Яся паглядала.
Ці ты Ясь, ці ты не? Ці ты Ясь, ці ты не?
Ці ты Ясь, ці ты не, - спадабаўся ты мне.
Кінуў Яська касіць, кінуў Яська касіць,
Кінуў Яська касіць, пачаў мамку прасіць:
-Люба мамка мая, люба мамка мая,
Люба мамка мая, ажані ж ты мяне.
-Дык бяры ж Станіславу, дык бяры ж Станіславу,
Дык бяры ж Станіславу, каб сядзела на ўсю лаву.
-Станіславу не хачу, Станіславу не хачу,
Станіславу не хачу, бо на лаву не ўсаджу.
-Дык бяры ж ты Яніну, дык бяры ж ты Яніну,
Дык бяры ж ты Яніну, працавітую дзяўчыну.
Касіў Ясь канюшыну, касіў Ясь канюшыну,
Касіў Ясь канюшыну, - паглядаў на дзяўчыну.
♪ Ксения Ланова еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2