1. Напоўняць зал імкліва фанфар жывыя гукі, І промні заіскрацца ў вачах у гледачоў, І горача сальюцца ў апладысментах рукі – І не злічыць авацый, падзякі, шчырых слоў!
Прыпеў: Фестываль! Ляціш, як песня ты ! Вакол цябе сябры, Натхненне і любоў! Фестываль! Ты – свята маладых! Ты – творчых мар узлёт! Ты - ў сэрцах назаўжды!
2. Лунаюць птушкі-годы, не гасне шчыры талент, І будучых артыстаў сустрэнем зноў і зноў. На хвалях Фестывалю ўсіх вітае сцэна. Расквецяцца імгненні майстэрствам юнакоў!
Прыпеў: Фестываль, ляціш, як песня ты ! Вакол цябе сябры, Натхненне і любоў! Фестываль, ты – свята маладых! Ты – творчых мар узлёт! Ты - ў сэрцах назаўжды!
3. Квітнее моладзь наша, сталее год ад году. Мы верай, праўдай боскай агульны строім лёс! Няхай ракою льюцца мелодый нашых гуки, І свята Фестывалю яднае разам нас.
Прыпеў (2 разы): Фестываль, ляціш, як песня ты ! Вакол цябе сябры, Натхненне і любоў! Фестываль, ты – свята маладых! Ты – творчых мар узлёт! Ты - ў сэрцах назаўжды!