Шуміць-гудзе дубровачка, Да плачыць-тужыць й удовачка. Плачыць-тужыць, шчэ й рыдае, Да й на бітой шлях паглядае. Бітым шляхам уланы едуць, Да й мойго мужа коня вэдуць. Ой, уланы ж маладыя, Да й дзе ж вы мойго мужа дзелі? Дзе ж вы мойго мужа дзелі, Да дзе ж вы яго коня ўзялі? Ў чыстым полі траўка шуміць, Да й у той траўцы твой муж ляжыць. Й у той траўцы твой муж ляжыць, Да правай ручкай шаблю дзержыць. Правай ручкай шаблю дзержыць, Да левай ручкай росу бярэ. Левай ручкай росу бярэ, Да й на сэрдэнько полівае. Роса моя росяная, Да й душа моя жывушчая Душа моя жывушчая, Да й жана моя молодая.