Ты цяпер немагчыма далёка. Вырву з градаў палын і асот. Але воран – калючае вока – Прабівае душу навылёт. Захінуся шалёнаю сьцюжай, Завяжу вузялочкам кутас. Чорны воран над белаю ружай: О, які фантастычны кантраст! Я сачу, як пялёсткі зьлятаюць, Як заходзіцца вецер сьляпы, Рызыкоўна праз боль праступаюць Кіпці ворана, ружы шыпы. Адкажы, да чаго б гэта, дружа, Кружыць, сну разарваўшы кілім, Чорны воран над белаю ружай, Як над выстылым сэрцам маім.