I зноў пабачыў я сялiбы, Дзе леты першыя прайшлi. Там сцэны мохам параслi, Вясёлкай адлiвалi шыбы. Усё ў пылу, i стала мне Так сумна-сумна ў цышыне... Я ў сад пайшоу - там глуха, дзiка, Усё травою парасло... Няма таго, што раньш было... Няма таго, што раньш было, I толькi надпiс \"Веранiка\"... I толькi надпiс \"Веранiка\" на лiпы ў рэзаны ў кары. Казаў вачам аб тэй пары: - Расцi ўзмацовывайся, дрэва, Як манумент жывый ўставай I к небу надпiс падымай, I к небу надпiс \"Веранiка\"... Чым боле сходзiць дзён, начэй, Тым iмя мiлае вышэй... Няма таго, што раньш было... Няма таго, што раньш было, I толькi надпiс \"Веранiка\" Чым боле сходзiць дзён, начэй, Тым iмя мiлае вышэй.