Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Лепельскі р., в. Стаі - Прыпеўкі да цярэшкі | Текст песни

Таццяна Шэвалда, з запісаў ІМЭФ 1960-80 гг.

Пайду я пабегаю, як рыбка па берагу,
Пайду я пагуляю, як рыбка па дунаю.

Хоць жы я повалюся, за дзедзькам паганюся,
Хоць жы я ножачку зламлю, я свайго дзядульку ўлаўлю.

Не ўцікай, дзядулечка, я ж твая бабулечка,
Не ўцікай, дзядулька, шаршэнь, ні турнуй маіх касцей,
Не ўцікай, дзядулька, ёжак, ні турнуй маіх ножак.

Не ўцікай, дзядулька, дужа, на дварэ бальшая сцюжа,
Не ўцікай, дзядулька, бяжком, задула дарожка сняжком.

Вазьму я мяцёлачку, размяту дарожачку,
Каб было добра хадзіць, мне свайго дзядульку лавіць.

А здайся, дзядулька, здайся, на лучшых ні заглідайся.
А яны с ума звядуць, нам з табой разлуку дадуць.

Цераз сад зялёненькі вадзіца сучылася,
Не ўцікай, дзядулечка, я ўжо замарылася.

Паймала!

А ці мой, ці ня мой спарыш,
Нашто маю маладосць галіш,
А ці мой, ці ня мой будзіш,
На што маю маладосць губіш?

Мой дзедзька прагож, прагож, на пана пахож, пахож,
Кудры завіваюцца, дзеўкі заглідаюцца.

А я й кудрачкі атаўю, а я й дзевачак атаб’ю.
Тар-рар-рі-ра…

Пад вакном рута зялёна, я к свайму дзедзьку ня роўна,
І росту ніжэйшага й, гонару цішэйшага.

Дзед бабу тапіць вядзець, а баба крычыць, ня йдзець:
Што табе, дзядулька, стала, я й шчэ ні саўсім стара?

Устану ранюсенька, напраду танюсенька,
Пастаўлю красенцы ў кутку, дзядульку кашулю вытку.

Выткаўшы ды пабялю, пабяліўшы, пашыю
Тонкаю-танюсінькаю, белаю-бялюсінькаю.

Пайду я праз тын глядзець, як мой дзядулька арэць,
Кабылка сівенькая, бырызна крывенькая.

Ай, беда мая й,беда, далі ж мне старага дзеда,
А ні з ім у пір пайці, а ні з ім дома быці.

Ў пір іці – сварыцісі, дома быць – пабіцісі,
Тар-рар-рі-ра…

Цярэшку цярэжала, на пячы ня ўлежала,
Цярэшку біда стала, з кім яго жана стала?

Цярэшку, чаху, чаху, што ў цябе ў мяху, ў мяху?
Шпілечкі ды йголачкі, дзевачкам пярсцёначкі.

Пайду я карову даіць, а за мной Давыд бяжыць,
Кіну я даёначку Давыду ў галёначку.

Каб цябе каршун задраў, як ты мне хвартух падраў,
Я што мне татусь купіў, каб мяне Пятрусь любіў!

Лепельскі р., в. Стаі еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1