Конь мой малады Нясі імклівы конь нясі мяне туды Дзе я не буду ведаць гора і нуды Дзе я забуду востры боль маёй бяды Пагоня!
Хмары надо мной зайшлося сэрца невядомаю жальбой Нясі мой белы конь нясі мяне на бой На люты бой з тупым адчаем і маной Пагоня!
Наўздагон нястрымна нясецца Пагона, Пагоня У палон узяла маё сэрца Пагоня, Пагоня Заўсягды мне будзе свяціць Не стрымаць яе не спыніць Праз вякі над светам ляціць Пагоня
Песня не змаўкай Плыві і жаўранкам над гонямі лунай Сагрэй цяплом душу маю і веру дай Каб з небыцця ўваскрос мой беларускі край Пагоня! Золак у вачах Свабоды дух у нашых сэрцах не зачах Мы самі выбралі нялёгкі гэты шлях Узняўшы горда бел-чырвона-белы сцяг Пагоня!
Золак у вачах Свабоды дух у нашых сэрцах не зачах Мы самі выбралі нялёгкі гэты шлях Узняўшы горда бел-чырвона-белы сцяг Пагоня!
Наўздагон нястрымна нясецца Пагона, Пагоня У палон узяла маё сэрца Пагоня, Пагоня Заўсягды мне будзе свяціць Не стрымаць яе не спыніць Праз вякі над светам ляціць Пагоня