Вецер, браце, раскажы Гоманам дубоў, Як калілася ў зямлі Ой ды руда кроў, Як над домніцай каваль Нагавор шаптаў, Як ў далонях востры меч Ворагаў шукаў.
Пярун, бацька, пакажы Ў глыбіні нябёс Славу, што няслі дзяды, Князь Славен ды Рос, Як у водблесках агней Стала племя-род, Як няслі на поўнач струг Плыні буйных вод.
Чараўніцы, зоры ясныя, Зоры ясныя, дзевы красныя, Вы ляціце на прасторах, Выпіце людское гора Ды кручыны горкі слёзы Абярніце ў спеў бярозы, Абдыміце Русь крыламі, Славу, што расла вякамі.