На Нёмане плёс,над Нараччу лес
Над Свiцяззю шэпт бяроз
Чаўны на Дняпры,над Сожам бары
Над Ясельдай камары
Тут нашае ўсё вада як жыцьцё
I cонца ў гэтай вадзе,
Таму на гэтай зямлi заўжды русалкi жылi
Cядзi на беразе,глядзi на ветразi
I зразумееш тое,што не разумеў
Сядзi пад соснамi,начамi позьнiмi
I слухай ветру цi русалак цiхi сьпеў
Над Бугам пасты,шлягбаўмы,масты
Над Прыпяццю дом пусты
У Здрусьцi вугры,на Пiне бабры
Над Свiслаччу лiхтары
А колькi яшчэ плыве i цячэ,
Струменiць i хвалi нясе
Таму на гэтай зямлi заўжды русалкi жылi
Такога няма нiдзе
Cядзi на беразе,глядзi на ветразi
I зразумееш тое,што не разумеў
Сядзi пад соснамi,начамi позьнiмi
I слухай ветру цi русалак цiхi сьпеў
Лявон Вольскі i Пугач еще тексты
Другие названия этого текста
- Вольскі i Пугач - Такога няма нідзе (0)
- Лявон Вольскі i Пугач - Такога няма нідзе (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1