Не люблю я места (па-расейску — горад). Надта там цяснота і вялікі сморад. А паноў як маку ды серад гароду, Апроч таго пропасць рознага народу! Наш брат як увойдзе,— сам сябе баіцца: Ці ісці без шапкі, ці гдзе пакланіцца? Дык надта ж і стыдна, каб не памыліцца: Пакланіцца немцу ці якому жыду! Няхай яго сточа — набярэшся стыду; Няхай лепей з дому я той дзень не выйду. А пазнаць жа трудна як жыда, як немца, Як пана якога ці там чужаземца. А што жыд да немец — дзеці аднэй маткі: I мова падобна, і адны ухваткі. I абодва ласы на чужуго працу, I, мусіць, абодва ядуць з кроўю мацу! Абодва абдураць, абдзяруць як ліпку, Адбяруць і сошку за бітую скрыпку. Пан наш нябожчык (няхай яму свеця), Як умёр, ці чварта вёсна то, ці трэця. Як яго скруцілі, чыста абадралі, Глядзіць — будзе кепска, што тут рабіць далей? Усё пусціў арэндай; найперш пусціў жыда, У млыне сеў немец,— якаясьць абрыда, Граўшы па дарогах, прыйшоў з-за граніцы, Прынёс толькі торбу і ў ёй дзве скрыпіцы. Двор купіў хтось рускі так як за дурніцу, Пан зышоў далёка кудысь за граніцу! Жыд зараз убіўся у рускага ў ласку: Штодзень ходзе ў лесе ад самага браску... От ходзіць ён гэта да ўсё дубы ліча, Як трэба, і грошы рускаму пазыча. А як аблічыўся ды дубы абмераў,— У восені выгнаў з тысячу сякераў,— Счысціў пушчу чыста, за пасекі ўзяўся, Як кабан раз'еўся ды як пан зазнаўся, Гавора па-руску і з рускім гуляе, Разам ляжа, устане і ўсім упраўляе! Рускі сабе ездзе, не ў дому ніколі, Немец усё меле ды ходзе па полі. Наеўшыся мяса, півам запівае, У свята ж на скрыпцы, аж пішчыць, іграе. Здаецца б, нічога? калі хто не ведае, Але пачакаўшы, дык выйшла камедыя. Жыд купіў у месце сабе камяніцу, Глядзім — і наш рускі кінуўсь за граніцу: Пакінуў і жонку, адрокся і дзеці; З'явіўся пан новы (гэта ужо трэці)... А які б то пан той?.. Ну, ці хто павера?.. Гэты ж самы немец! каб яго халера! От цяпер згадай ты — хто кім калі стане? Аб пану ні весці, ні слыху, ні звання, Жыд панам зрабіўся, немец яшчэ большы, А мужык быў голы, цяпер яшчэ гольшы! Так і на гародзе: лебяда, крапіва,— Толькі вырві рэпу,— дык зарастуць жыва, Так як чорт насее! Ото ж так і людзе: Тутэйшы загіне, дык вораг прыбудзе!