Саўка: Я проціў Расіі ні ў жысьць не пайду, Вось тока зачэм папалілі яду? Я веру ў мудрасьць расійскай госдумы, Вось тока зачэм папалілі яду вы?
Саўка ды Грышка: Ах, ты! Ох, ты! Ух, ты! Спалілі прадукты. Ах, ты! Ох, ты! Ух, ты! Спалілі прадукты.
Грышка: З упартасьцю, вартаю брыдкага слова, Расея вядзе генацыд прадуктовы. І куры, і гусі — прадуктаў бязьмежжа Бязглузда пайшло ў крэматорый для ежы.
Саўка ды Грышка: Ах, ты! Ох, ты! Ух, ты! Спалілі прадукты. Ах, ты! Ох, ты! Ух, ты! Спалілі прадукты.
Я веру ў мудрасьць расійскіх ідзей, Но дайце хаця бы мне пару гусей! Я проста хачу аблягчыць вам задачу: Я сабсьцьвеннаручна спалю іх на дачэ!
Саўка ды Грышка: Ах, ты! Ох, ты! Ух, ты! Спалілі прадукты. Ах, ты! Ох, ты! Ух, ты! Спалілі прадукты.