Сустрэліся неяк Выпадкам на лузе Юзік i Казік, Казік i Юзік. Казік сьпяшаўся I не павітаўся, Юзік пакрыўдзіўся I раззлаваўся.
Юзік спыніўся I запытаўся: "Хто ты такі? Адкуль ты ўзяўся?" Казік у адказ Далікатна змаўчаў, А Юзік пакрыўджаны У лоб яму даў. Ё!
Казік за Юзікаў Гузік схапіўся Ды на сырую Зямлю паваліўся. Оп! Оп!
Дык вось же ж наступствы Выпадку на лузе: Ходзіць па вёсцы Без гузіка Юзік. Хо! Хо! Ходзіць па вёсцы Без гузіка Юзік. Хо! Ходзіць па вёсцы Без гузіка Юзік. Хоп! А-ё-ё-ёй! Хоп! А-ё-ё-ёй! Хоп! А-ё-ё-ёй! Хоп! А-ё-ё-ё-ё-ё-ёй! Хоп!