Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Лявон Вольскі - Гавары праўду! (У. Някляеў) | Текст песни

Век дваццаты за спіной,
Не збыліся нашы мары.
Мы атручаны маной.
Над табой і нада мной
Зноў маны густыя хмары.

Мана, татальная мана.
Мана, татальная вайна.
А ты кажы праўду, гавары праўду!
Гавары праўду, гавары праўду!

Праўда ў свеце ёсць адна,
Праўда нашага сумлення.
Ды татальная мана,
Як татальная вайна
Ад якой няма збавення.

Мана, татальная мана.
Мана, татальная вайна.
А ты кажы праўду, гавары праўду!
Гавары праўду, гавары праўду!

Праўда прыйдзе, як вясна,
І паўсюль зазелянее.
Сонца светлае — яна,
А сусветная мана — мумія ў маўзалеі.

Мана, татальная мана.
Мана, татальная вайна.
А ты кажы праўду, гавары праўду!
Гавары праўду, гавары праўду!

А ты кажы праўду, гавары праўду!
Гавары праўду, гавары праўду!
А ты кажы праўду, гавары праўду!
Гавары праўду, гавары праўду!

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-