Страціў лес свой зімні чуб,
Ліст растраціў да манэты...
I стаіць, стаіць адзін адзеты
За вакном іржавы дуб.
Дуб-мярзьляк, скупеча-дуб
Шмоцьцем гольле сагравае...
Вецер трэпле, вецер трэпле і матляе
Жоўты зімні дуб.
Вецер вые ў сотні труб,
Сьнег з дажджом у шкло шпурляе...
Стой са мною, стой са мною аж да мая,
Браце мой, іржавы дуб.
Страціў лес свой зімні чуб,
Ліст растраціў да манэты...
I стаіць, стаіць адзін адзеты
За вакном іржавы дуб.
Лявон Вольскі еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1