Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Лявон Вольскі (Крамбамбуля) і Ганна Хітрык (Детидетей) - Вера, Надзея, Любоў | Текст песни

Што ў свеце слаты ды імжы
Не мусяць памерці пачуцці,
Нібыта зімою бамжы.

І Вера не мусіць быць страчанай,
Як тая валізка ў метро,
Бо будзе халодна і страшна нам
Бязвернай сібернай парой.

Як верыць тым, хто нахлусіць і пакрадзе?
Ніхто нікому ўжо не верыць і нідзе.
Як верыць у шчаслівы час і лепшы дзень,
Калі наўкол няма людзей, няма людзей?

Я веру, і вы мне паверце:
У свеце, дзе ўсіх не сагрэць,
Надзея не мусіць памерці,
Хіба што крыху захварэць...
Хіба што крыху пахіснуцца,
Але не пад лёд галавой...
Надзея не мусіць загнуцца
Ў халодных палях пад Масквой.

Няўдалы ход, згасае год, згасае дзень,
І ў людзей няма надзей, няма надзей.
За крокам крок, за годам год ідзе ў тузе,
І ў людзей няма надзей, няма надзей.

А я спадзяюся і веру,
Што з нашых халодных краёў
Не выправіцца ў вырай
З чародамі птушак Любоў,
Не будзе ахвяраю зайздрасці,
Ня вып’е атруту да дна.
І ў кроку адным ад нянавісці
Нас тут не пакіне яна.
А я спадзяюся, чамусьці,
Заўжды імжыць, няма як жыць, як тут любіць?
Як тут любіць, калі ўсё жыццё баліць?
Як тут любіць, калі змагаешся, каб быць?
Каго любіць, калі ўсіх вучылі біць?

А я спадзяюся і веру…

Лявон Вольскі (Крамбамбуля) і Ганна Хітрык (Детидетей) еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1