Для генэрала краіна — вайна.
Для нефармала краіна — чума.
Для радыкала краіна — турма.
Але для большасьці краіны няма.
Для панславіста краіна — адна.
Для сатаніста краіна — труна.
Для гітарыста краіна — струна.
Але для большасьці краіны няма.
Вярні жыцьцё сваёй краіне,
Яна ў сьне халодным гіне!
Вярні жыцьцё сваёй зямлі,
Яе сівыя сьнягі замялі.
Для нелегала краіна — зіма.
Для адмірала краіна — карма.
Для выкідалы краіна — карчма.
Але для большаьсці краіны няма.
Вярні жыцьцё сваёй краіне,
Яна ў сьне халодным гіне!
Вярні жыцьцё сваёй зямлі,
Яе сівыя сьнягі замялі.
Вярні жыцьцё сваёй краіне,
Яна ў сьне халодным гіне!
Вярні жыцьцё сваёй зямлі,
Масты спалі і зямлю асьвятлі.
Масты спалі і зямлю асьвятлі...
Лявон Вольскі еще тексты
Другие названия этого текста
- Лявон Вольскі - Краіны няма [OST Жыве Беларусь!] (3)
- Volski - Krainy niama (0)
- Лявон Вольскі - Краіны няма (з к/ф Жыве Беларусь) (0)
- Лявон Вольскі - Краіны няма [OST Viva Belarus!] (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1