Сыстэма свае раскручвае колы, Каб ты быў душой і сэрцам кволы. Сыстэма сваю запускае машыну, Каб ты быў гэтай машыны спружынай. Сыстэма сваю робіць работу, Каб ты быў маленькай маўклівай істотай. Сыстэма піша свае законы, Каб ты ніколі ня быў свабодны.
Яны сцэнар адмысловы маюць - Калі ня ты, дык цябе зламаюць. Яны табе падрыхтуюць шчасьце - Душыцца ў чэргах, хлусіць і красьці, Сварыцца з жонкай, прыйсьці на працу, Не нарывацца, не абурацца, У цемры жыць і загнуцца ў цемры... Ламай сыстэму! Ламай сыстэму!