Сыстэма свае раскручвае колы, Каб ты быў душою і сэрцам кволы. Сыстэма сваю запускае машыну, Каб ты быў гэтай машыны спружынай. Сыстэма сваю робіць работу, Каб ты быў маленькай маўклівай істотай. Сыстэма піша свае законы, Каб ты ўсё жыцьцё пражыў як прыгонны.
Сыстэма свае малюе партрэты, Каб ты жыў заўсёды ў стылі рэтра. Сыстэма жыве на карысьць сыстэмы, І ёй дапамагаем у гэтым усе мы. Сыстэма зь цябе жыцьцё выпівае І песьні пра шчасьце й радасьць сьпявае. Сыстэма рабуе і забівае І гімны пра сьветлае заўтра сьпявае.
Яны сцэнар адмысловы маюць - Калі ня ты, дык цябе зламаюць. Яны табе падрыхтуюць шчасьце – Душыцца ў чэргах, хлусіць і красьці, Сварыцца з жонкай, марнець на працы, Не нарывацца, не вытыркацца, У цемры жыць і загнуцца ў цемры… Ламай сыстэму! Ламай сыстэму!