Сыстэма свае раскручвае колы, Каб ты быў душой і сэрцам кволы. Сыстэма сваю запускае машыну, Каб ты быў гэтай машыны спружынай. Сыстэма сваю робіць работу, Каб ты быў маленькай маўклівай істотай. Сыстэма піша свае законы, Каб ты ніколі ня быў свабодны.
Сыстэма свае малюе партрэты, Каб ты жыў заўсёды ў стылі рэтра. Сыстэма жыве на карысьць сыстэмы, І ёй дапамагаем у гэтым усе мы. Сыстэма зь цябе жыцьцё выпівае І песьні пра шчасьце й радасьць сьпявае. Сыстэма рабуе і забівае І гімны пра сьветлае заўтра сьпявае.
Яны сцэнар адмысловы маюць - Калі ня ты, дык цябе зламаюць. Яны табе падрыхтуюць шчасьце - Душыцца ў чэргах, хлусіць і красьці, Сварыцца з жонкай, марнець на працы, Не вытыркацца, не абурацца, У цемры жыць і праснуцца ў цемры... Ламай сыстэму! Ламай сыстэму!