Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Лявон Вольскі - Ламай сцэнар! (прэм'ера 2013) | Текст песни

Прэм’ера песні Лявона Вольскага з будучага сольнага альбома
http://artsiadziba.by/news/2013/08/31/lamaj-lavon-volski/

Ламай схему!
Ламай структуру,
Ламай сыстэму!
Ламай сцэнар!

Сыстэма свае раскручвае колы,
Каб ты быў душою і сэрцам кволы.
Сыстэма сваю запускае машыну,
Каб ты быў гэтай машыны спружынай.
Сыстэма сваю робіць работу,
Каб ты быў маленькай маўклівай істотай.
Сыстэма піша свае законы,
Каб ты ўсё жыцьцё пражыў як прыгонны.

Ламай сцэнар!
Ламай схему!
Ламай структуру,
Ламай сыстэму!
Ламай сцэнар!

Сыстэма свае малюе партрэты,
Каб ты жыў заўсёды ў стылі рэтра.
Сыстэма жыве на карысьць сыстэмы,
І ёй дапамагаем у гэтым усе мы.
Сыстэма зь цябе жыцьцё выпівае
І песьні пра шчасьце й радасьць сьпявае.
Сыстэма рабуе і забівае
І гімны пра сьветлае заўтра сьпявае.

Ламай сцэнар!
Ламай схему!
Ламай структуру,
Ламай сыстэму!
Ламай сцэнар!

Яны сцэнар адмысловы маюць -
Калі ня ты, дык цябе зламаюць.
Яны табе падрыхтуюць шчасьце –
Душыцца ў чэргах, хлусіць і красьці,
Сварыцца з жонкай, марнець на працы,
Не нарывацца, не вытыркацца,
У цемры жыць і загнуцца ў цемры…
Ламай сыстэму! Ламай сыстэму!

Ламай сцэнар!
Ламай схему!
Ламай структуру,
Ламай сыстэму!
Ламай сцэнар!

Другие названия этого текста
  • Лявон Вольскі - Ламай сцэнар! (прэм'ера 2013) (0)
  • Лявон Вольскі - Ламай сцэнар! [OST ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!] (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2
Популярное сейчас
Видео
Нет видео
-