Ламай сцэнар, ламай схему, Ламай адладжаную сыстэму
Сыстэма свае раскручвае колы, Каб ты быў душой і сэрцам голы, Сыстэма сваю запускае машыну, Каб ты быў гэтай машыны спружынай Сыстэма сваю робіць работу, Каб ты быў маленькай маўклівай істотай Сыстэма піша свае законы, Каб ты ніколі ня быў свабодны.
Ламай сцэнар, ламай схему, Ламай адладжаную сыстэму
Сыстэма свае малюе партрэты, Каб ты жыў заўсёды у стылі рэтра Сыстэма жыве на карысьць сыстэмы І ёй дапамагаем у гэтым усе мы Сыстэма зь цябе жыцьцё выбівае І песьні пра шчасьце і радасьць сьпявае Сыстэма рабуе і забівае І гімны пра сьветлае заўтра сьпявае
Ламай сцэнар, ламай схему, Ламай адладжаную сыстэму
Яны сцэнар адмысловы маюць Калі ня ты, дык цябе зламаюць, Яны табе падрыхтуюць шчасьце Душыцца ў чэргах, хлусіць і красьці, Сварыцца з жонкай, прыйсьці на працу Не нарывацца, не абурацца, У цемры жыць і загнуцца ў цемры - Ламай сыстэму, ламай сыстэму