«Маленькія часікі»: Пра Алексіевіч, Лукашэнку і ордэн Дробышу
Грышка: Віктару Дробышу ордэн уручылі. Дзіўна яшчэ, што да сьвятых не залічылі. Бо Віктар — ён ня з тых, хто гоніць розную халтуру - Зрабіў вялізны ўнёсак у нашую культуру.
Саўка: Есьлі ты сьмяёсься, то значыт ты дурак! А как жа «маленькія часікі сьмяюцца: цік-так»? Эта ж супершлягер міравой эстрады! Паэтаму героя і нашла награда.
Грышка: Віктар Дробыш — ня дробная фігура, Бо піша ён эстраду, а не літаратуру. Нават Лепс выконвае Дробышавы творы, Сьпявак найлепшы ў сьвеце, бліскучы Лепс Грыгоры.
Саўка: Ты іранізіруеш, Грышка, цілі как? Есьлі эта так, то значыт ты дурак. Я бы Лепсу, кстаці, тожэ ордзен даў, Патаму што Лепс — он настаяшчая зьвязда.
Грышка: Вось я і кажу — усім трэба даць па ордэну - Лепсу, Маісееву, Алегравай, Задорнаву. А Алексіевіч хай сядзіць з паганым Нобэлем! На Лукашэнку бочкі ёй каціць няма чаго было.
Саўка: Я, как ні странна, з табою саглашусь, Бо Лукашэнка аліцэтварае Беларусь. А есьлі хто-та проціў, то он народу ўраг. А маленькія часікі сьмяюцца: цік-так.