Грышка:
Хакасія гарыць і Забайкальле.
У адказ Расея фільм забараняе.
Саўка:
Запрэт впалне лагічэн, бо яны
Там з нашай ізьдзяваюцца вайны.
Саўка:
Новасьці, новасьці...
Грышка:
Хто фільм глядзець не хацеў,
Саўка:
Новасьці, новасьці...
Грышка:
Цяпер паглядзеў.
Саўка:
Сматрэць прыятна: рускія дзяўчонкі
Раскрэпашчонна пляшуць танец пчолкі.
Грышка:
Ой, Саўка, танец калярадзкай пчолкі
За тыдзень ужо ўсім праеў пячонкі!
Саўка:
Новасьці, новасьці...
Грышка:
Арэнбурскі пчаліны гурток
Саўка:
Новасьці, новасьці...
Грышка:
Усіх нас дапёк.
Саўка:
Благадара правіцельства стараньям,
У нас адкрыюць сетку рэстаранаў.
Грышка:
Там будзе чарка, шкварка, дранік, смажань...
Саўка:
МакДональдс нервна курыць, прама скажам.
Саўка:
Новасьці, новасьці...
Грышка:
Боршчык, мачанка, бяляш.
Саўка:
Новасьці, новасьці,
Кушай, бульбаш!
Лявон Вольскі еще тексты
Другие названия этого текста
- Лявон Вольскі - Новасьці кушай, бульбаш! (0)
- Лявон Вольскі - Новасьцi кушай, бульбаш! (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1