Грышка:
Ну, зусім улады звар’яцелі!
Падтасоўкі, укіды, карусэлі.
Нават і дырэктар менскай школы
Закруціўся ў карусэльным коле.
Саўка:
Нічыво он і не закруціўся!
Проста он нямнога заблудзіўся.
Он зашоў у школу выпіць чарку
І папаў случайна на участак.
Саўка ды Грышка:
Карусэль, карусэль, карусэль, карусэль.
Саўка:
Пракацісь на нашай каруселі!
Грышка:
Зь ім яшчэ настаўніцы хацелі
Разам паляцець на карусэлі,
Але быў там назіральнік пільны,
Зьняў пра небаракаў цэлы фільм ён.
Саўка:
Ой... Вот мужчына відны, дзьве малодкі.
Ну і што ім дзелаць? Ясна — выпіць водкі!
І ані случайна ўчастак еты
Проста перапуталі з буфетам.
Саўка ды Грышка:
Карусэль, карусэль, карусэль, карусэль.
Саўка:
Пракацісь на нашай каруселі!
Грышка:
Тыя, хто дзяцей вучыць павінны,
Пад грамадзтва падкладаюць міны.
І ідуць на ўсё, каб ад улады
Атрымаць мізэрныя зарплаты.
Саўка:
Ой, знаеш што, Рыгор, мазгі ня пар мне!
Што ты тут накінуўся на парня?
Выхадной! Гуляем, пацаны!
Вып’ем жа за то, што нет вайны!
Лявон Вольскі еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1