Грышка: Дваццаць гадоў таму Народ наш абраў турму. Зьмянілі і сьцяг, і герб яны На колішнім рэфэрэндуме.
Саўка: Эта наш правільны сьцяг, Эта наш герб і наш гімн. І наш прэзідзент лучшэ ўсех, І мы ўсягда будзем с нім.
Грышка: Дваццаць гадоў таму Народ наш абраў зіму, Чырвона-зялёны лубок І пахавальны вянок.
Саўка: Народ зьдзелаў выбар свой, Блізкі, савецкі, радной. Народ — он у нас ня ўрот Таму, каго он ізьбірот. А он ізьбірот, наш народ: Завод, серыял, агарод, А ўсех вашых праў і свабод Засуньце сібе пад капот.
Грышка: Нейкі няродны народ, Які абірае прыгнёт, І замест герба з пагоняй Жыве пад капустай зялёнай.