Саўка: Я удзіўляюсь: ну, глядзі ты! Увялі налог на дзепазіты. Я паражаюсь: паразіты! Залезьлі ў нашы дзепазіты. Ну как так можна?! Эці гады Залезьлі лапай в нашы ўклады! Ну хто, хто даў распаражэнье Залезьці ў нашы зьберажэнья?
Грышка: Ты што, ня ведаеш, што гэта Дэкрэт самога прэзыдэнта? Твайго ўлюбёнага, дарэчы. Такія вось, Савелій, рэчы.
Саўка: Не, я ня веру гэтым слухам! Наш прэзідзент ні сном, ні духам. Он чыст, пракцічэскі сьцерылен. Міністры, відна, надурылі. Сядзеў ён, мучым думай цяжкай, Тут — чык! — падсоўваюць бумажку. І есьць такое падазрэнье, Што гэта зьдзелалі яўрэі. Ані надзелалі ўсё гэта І інастранныя агенты, Страна кляновага сіропа І талярантная Яўропа.
Грышка: Цябе ўсё дояць, як карову, А ты хітаеш на Эўропу. Цябе ўлада зноў нагрэе, А ты хітаеш на габрэеў. Штогод сыстэме болей плаціш І ў гэтым Штаты вінаваціш...
Саўка: Прасьці мне, што я не на ідзіш. За што ты нас так ненавідзіш?!