Пра пэнсіі і 60-гадовага каня «Маі гада – маё багацтва»
Саўка: Казалась мне, што - такі да - Маі гада - маё багацтва. Я паработаў, гаспада, На пеньсію пара падацца. Но прэзідзент мне гаваріт: \"Не тарапіся, індзівід, У 65 пайдзёш звальняцца\".
Грышка: А мне гавораць, што я - конь. Што ў плуг павінны я ўпрагацца, Што новы будзе ў нас закон - Гады ў рады - ідзі на працу! А я кажу таварышам: \"Хто вы, каб лёс мой вырашаць?! Пайшлі вы ўсе ў свае палацы!\"
Саўка: А друг мой, міліцыанер, Расстроіўся ужасна, братцы, Он думаў, в дамках он цяпер, Так вот ашыбся лет на дваццаць. А друг мой, міліцыанер, Чатыры дня он п'ёт, как зьвер, Бо ў 45 няльзя звальняцца.
Грышка: Бывае, думка мільгане: Мае гады - маё багацьце. А высьвятляецца, што не - Яшчэ змагацца і змагацца. Што гэта - сон ці дэжа вю? І, калі я не дажыву, Лічы мяне героем працы.
Саўка: Да-да, я есьлі не дайду, То, прэзідзент, мне дай зьвязду, Пасьмертна дай Героя працы.