Грышка: Параалімпійцы расейскія Ад Алімпіяды адсеяныя, Бо ўжывалі допінг па літрыку, Але ўсе крычаць пра палітыку.
Саўка: Грыша, ну, якія там літры?! Ты паймі: ані ж інваліды! Эта ўсё Абама пракляты Зьняў з праграмы рускіх рабятаў.
Грышка: Ты дурны, ці то прыкідаесься? І за што, наогул, змагаесься? Допінг у аналізах знойдзены! Вось жа ж вынікі, вось жа ж, вось яны!
Саўка: Ай... Рускіх мы рабят паддзяржалі. Паказалі скрэпы, скрыжалі. На ўражэскім цэрэманіяле Рускі флаг в руках падзяржалі. Іх бела-сіне-красны, Удзівіцельна прэкрасны, Прыятны, добры, ясны, Расійскі горды флаг.
Грышка: Ад сораму зьбялелы, Ад холаду сьсінелы, Ад п’янства счырванелы, Імпэрскі гэты сьцяг.