Саўка: Сьцівен Сігал - У Беларусь ён прыбыл. Харошы, кстаці, выбар, — прэкрасная страна! Сьцівен Сігал... Страляў ён, бегаў, прыгаў. А шчас сюды на выгул прыехаў, старына.
Грышка: Сігал Сьцівен - Ужо ня той, што быў ён. Здараецца, артысты ўсё робяць абы-як. «Маньяк Мінска» і мінская прапіска... Прабач, я памыліўся: маяк, а не маньяк.
Саўка: Грышка, хопіць! Нармальны Сьцівен хлопец! Уверанна малоціць у стылі «айкідо». Чоткі парэнь! Іграе на гітары. Яму гітары чары падвласны «от» і «до».
Грышка: Сапраўдныя артысты Ня граюць тэрарыстам. На паўвысьпе крымскай Дальбог, амаль Уетнам! Цяпер у Інтэрнэце, Як зайчык, моркву есьць ён... На радасьць Лукашэнцы І на брыдоту нам.