Саўка:
Рускія каналы я пераключаў,
І, знаеце, ад ужаса я дажа закрычаў.
Там, на Украіне, хунта і фашызм.
А у нас тут тожа... нацыяналізм.
Грышка:
Сьцеражыся, Саўка!
Я кажу табе:
Не глядзі на ноч ты
Расейскае ТБ!
Саўка:
На лацінку школы пераводзяцца.
Усе ў вышыванках хараводзяцца.
Што эта такое?! Што за прэцэдзент?
Як жа дапусьціў такое прэзідзент?
Грышка:
Сьцеражыся, Саўка!
Я кажу табе:
Не глядзі на ноч ты
Расейскае ТБ!
Саўка:
Нет уж, вы пазвольце! Дайце мне калаш!
Я гатоў бароцца за мір рускі наш.
За скрэпы духоўныя мы пайдзём вайной!
Ой, што эта была? Гдзе я? Што са мной?
Грышка:
Ну, вось бачыш, Саўка,
Я ж казаў табе:
Гэта небясьпечна -
Расейскае ТБ.
Лявон Вольскі еще тексты
Видео
Лявон Вольскі - Старшыня Лявон Вольскі - Старшыня ... Саўка ды Грышка: Што расейскае ТВ робіць зь людзьмі (с) Лявон Вольскі - Duration: 1:43. by Беларуская ...
Оценка текста
Как вам текст?
1 out of 5
2 out of 5
3 out of 5
4 out of 5
5 out of 5
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1