Саўка: Вот аказваецца, Польшча Запад наш атцяпаць хоча. Глаўная мячта палякаў – Каб граніцу – зноў пад Ракаў.
Грышка: Нешта ты, Савелій, трызьніш. Глянь - даляр вунь – восем тысяч… Дзе там восем! Нават больш чым Восем тысяч. Кінь ты Польшчу!
Саўка: Не, тут разабрацца нада. Ужэ заўтра войска НАТА Можа хлынуць праз граніцу. Нада нам вааружыцца, Каб адпор ім даць дастойны!
Грышка: Ты, хіба што, хворы сёньня? Вунь даляр да столі лезе! Мы яго трымаем ледзьве.
Саўка: Нам ня нада іх даляраў! Арцілерыяй ударым, З самалётаў збросім бомбы, Непавадна была штобы!
Грышка: Саўка, ты даруй мне, сябра, Выклікаю санітараў. Хай вязуць да псыхіятра.
Саўка: Вот увідзіш, Грышка, заўтра Польшча нам вайну аб’явіць. Нада міны нам паставіць Па пярыметру граніцы, Што б ім, гадам падавіцца Нашай роднаю зямлёю… Што вы робіце са мною? Што за скорая тут помашч? Я ўсё поняў! Эта Польшча! Эта іхнія спяцслужбы! Грыша, радзі нашай дружбы Расскажы жане і дзецям, Што за родзіну ў атвеце Быў іх папа і геройскі На вайне загінуў польскай.