Саўка: Слушайце, дарагія дзеці! Бяз жэншчын жыць няльзя на сьвеце. Ані нас іскушаюць, Но жызьнь нашу украшаюць У кварціры, у кіно, і на банкеце.
Грышка: Так, ёсьць яшчэ ў нас кабеты, Што маюць сродкі, маюць мэту. Вось і ў парляманце Цяпер дзьвюх нашых маеце, Я спадзяюся, хопіць ім імпэту.
Саўка: Но тут не абайцісь без крытыкі: Што жэ вы лезеце ў паліціку?! Ну, прашлі вы дзьве ў парламент, Всё раўно вас абламают, Вы жэ самі панімаеце сьцілісьціку.
Грышка: Спадарыні Анісім з Канапацкай! Ня слухайце вы Саўкаў сьпеў дурацкі, А лепей дайце рады, Навядзіце там парадак - У балоце заімшэлых псэўда-фракцый!
Саўка: Можэт, пашылі бы пальто ілі Мужу і дзецям боршч згатовілі? Эта жэ жэнсьцьвенна, Прэкрасна, таржэсьцьвенна, А дзепутаты — эта не па профілю.