Саўка: Абама, мы думалі, за нас… І – вот це раз! – ён іздае ўказ. Уводзіць многа санкцый проціў Мінска… І я, наверна, тожа ў етым сьпіске.
Грышка: Вось гора, Саўку не пускаюць Штаты! Дарма дачка ды сын чакаюць тату. Туды патрапіць – гэта ж не на дачу! Вось так Савелій трапіў пад раздачу.
Саўка: Ужэ й пасольства мы ім сакрацілі… Рабром вапрос пастаўлен: ілі-ілі. Ілі вы там адкажацесь ад санкцый, Ілі ня будзем з вамі мы абшчацца.
Грышка: Ай, сьмешна мне, як наш калгас няздатны Ўсё гаўкае на Злучаныя Штаты, Адчайна крытыкуе звышдзяржаву, А сам стаіць увесь наскрозь іржавы.
Саўка: Угаманісь, маўчы, Рыгор, і точка! Да, у мяне ў Штатах сын і дочка. А ўдруг іх арастуюць (во дзе сьвінства!), Як собсьцьвеннасьць чыноўніка ізь Мінска?