Грышка: Гаспадыні хатнія тупа вараць боршч хай, А мяне чакае цэнтар гораду і плошча. Цёткі паслухмяныя хай месяць сваё цеста, А я пайду на акцыю маўклівага пратэсту.
Саўка: Сілы дзеструкціўныя жану мне ахмурылі. Я ня знаю, што вы там ёй нагаварылі. Но ана маўчыць, сям’ёй не інцерэсуецца, Перад акцыяй працеста, відна, трэніруецца.
Грышка: Хай брыгады чорныя сядзяць у аўтазаках, Хай па дзяржтэлеканалах праклінаюць Захад. Хай сваю прадажную карыстаюць прэсу, Выйдзем на чарговую акцыю пратэсту!
Саўка: А нядаўна двер в сваю комнату закрыла І па целефону час з кемта гаварыла. Абсуждала ўстрэчу зь ім – дату, урэмя, места – Відзіма, гатовілісь к акцыі працеста.
Грышка: Хай нам сьвеціць сонейка, нават будзе дождж хай, Мы загартаваныя той, зімовай, Плошчай. Зьдзекуюцца ўлады з нас, крывадушша спрэс тут. І таму ня спыняцца акцыі пратэсту.
Саўка: А сягоньня дык надзела лучшую адзёжу І глаза накрасіла (губы, кстаці, тожа). Выглядзіць няплоха так, проста как нявеста. Сабралась, скарэй всяго, на акцыю працеста.